
Якой была мінулая субота? У спартыўнай зале прайшлі спаборніцтвы па піянерболу і валейболу. Малодшыя гімназісты спрабавалі свае сілы ў эстафеце “Вялікія гонкі”.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з выставай “Турызм – гэта цікава” да Сусветнага дня турызму, “Мы-дзяржынцы”, “Ніл Гілевіч – чалавек і творца” – выстава да 90-годдзя народнага паэта.
Таксама прайшлі мерапрыемствы ў класных калектывах. Навучэнцы 3-х класаў наведалі мерапрыемства “Шлях у краіну здароўя”. Для юнакоў і дзяўчат 10-х класаў прайшоў форум-абмеркаванне “Дзяўчаты і юнакі: яны такія розныя”. Дадзенае мерапрыемства было арганізавана ў рамках пректа “Сямейная азбука”. Для васьмікласнікаў ужо вельмі актуальнымі сталі пытанні выбару прафесіі. Менавіта таму педагог сацыяльны Война Г.М. правяла практычны занятак “Як быць паспяховым”.
Завяршаючым акордам тыдня музыкі стала мерапрыемства клуба “Гармонія” “Музыка нас аб’ядноўвае”. Удзельнікі клуба “X-Stream” сабраліся на круглы стол “The endless world of our hobbies”
Таксама працавалі гурткі “Мод-Да”, “Тэатр моды “Шарм”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”.
У гэты ж дзень праходзіла акцыя “Клопат”. Навучэнцы гімназіі віншавалі настаўнікаў-ветэранаў з Днём настаўніка.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская













