Главная » Навiны » Суботні дзень у гімназіі

Суботні дзень у гімназіі

 

   Як заўсёды гімназістаў чакала спартыўная зала. Яны змаглі пагуляць у піянербол, валейбол, баскетбол. Для навучэнцаў пачатковай школы прайшла гадзіна рухомых гульняў “Смелыя, лоўкія, дужыя, умелыя”.

   Для навучэнцаў 2 “Ж” класа была арганізавана гульня “Парады доктара Нехварэйкі”. Навучэнцы 8 “М” класа сустракалі сяброў за кубкам гарбаты ў гасцёўні “Мы за гарбатай сяброў сустракаем”. Хлопцы і дзяўчаты разважалі, хто такі сапраўдны сябар. А навучэнцы 8 “В” класа спрабавалі свае інтэлектуальныя сілы ў віктарыне “Свая гульня”. Таксама ў гэты дзень адбыўся адборачны тур рэспубліканскага тэлевізійнага праекту “Я ведаю!”.

З мэтаю фарміравання навыкаў бесканфліктных зносін педагог сацыяльны правёў занятак “Як выйсці з канфліктнай сітуацыі”. Не забыліся і пра бацькоў. Для іх працаваў Бацькоўскі ўніверсітэт. Тэма сустрэчы “Жыццёвыя мэты падлетка”.

   Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.

     Адбылося паседжанне клуба “Юных выратавальнікаў-пажарных” для  навучэнцаў 5 класаў “Прычыны ўзнікнення пажараў”. У рамках работы клуба “Эка” прайшла віктарына “Экалагічны калейдаскоп”.

Добрае надвор’е спрыяла навучэнцам, якія адправілія ў падарожжа. Дзевяцікласнікі наведалі горад Брэст, а другія класы Нацыянальны гістарычны музей. Удзельнікі гуртка “Патрыёты” наведалі ДУДА “Цэнтр краязнаўства і турызма” і з задавальненнем паглядзелі калекцыю Уласевіча Яўгенія Міхайлавіча.

   Таксама працавалі гурткі “Мод-Да”, “Тэатр моды “Шарм”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”,  “Баль, баль, баль!”, “ЮІДР”

    Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце, Instagram, Telegram.

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце   С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж