
28 кастрычніка прайшлі чарговыя мерапрыемствы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”.
Навучэнцы 9-х класаў сустрэліся з медыцынскім работнікам гімназіі Вярэніч Анастасіяй Аляксандраўнай. Змест сустрэчы складаўся з двух блокаў “Здаровая нацыя – паспяховая будучыня дзяржавы”, “Тваё здароўе ў тваіх руках”.
У першым блоку навучэнцы даведаліся, колькі ў рэспубліцы навукова-практычных цэнтраў і чым яны займаюцца, што сабою ўяўляе сучасная сістэма аховы здароўя. Анастасія Аляксандраўна расказала, як пабудавана сістэма аховы здароўя ў Дзяржынскім раёне. Ініцыятыўная група навучэнцаў падрыхтавала паведамленні аб дасягненнях республікі Беларусь у галіне фармацэўтыкі і ў барацьбе з віруснымі інфекцыямі.
У другім блоку размова ішла пра здаровы лад жыцця. Хлопцы і дзяўчаты дзяліліся думкамі, што неабходна рабіць, каб зберагчы здароўе, якія ўмовы стварае дзяржава, каб зберагчы здароўе грамадзян.
На развітанне анастасія Аляксандраўна прапанавала прысутным прыняць удзел у чэленджы “У здаровым целе – здаровы дух”.
Для навучэнцаў 8-х класаў па гэтай тэме прайшлі круглыя сталы, вусныя часопісы.
Навучэнцы 10, 11-х класаў праглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм “Дастаянне рэспублікі — Нашы ўрачы”.
























