Главная » Навiны » Суботні настрой

Дз Колледж

Суботні настрой

   Вось і  скончылася І чвэрць, але гімназісты не спяшаюцца пакідаць гімназію. Суботні дзень тут быў перапоўнены дзіцячымі галасамі.

          Навучэнцы 3-х класаў паўтаралі правілы здаровага ладу жыцця. Для пяцікласнікаў былі арганізаваны мерапрыемствы ў рамках праекта “Чалавек і прырода”.  Навучэнцы 5 “М” класа праверылі свае веды ў галіне біялогіі пад час віктарыны “Экалагічны экспрэс”, а навучэнцы 5 “А” класа — “Знатакі прыроды”.  Навучэнцам 10-11 класаў  прапанавана магчымасць  прыняць ўдзел у першым этапе рэпетыцыйнага тэсціравання. 

У гэту суботу была працягнута працоўная акцыя па добраўпарадкаванню тэраторыі “Табе, гімназія, наша праца!”. Дзякуючы добраму надвор’ю, зладжана працавалі дзесяцікласнікі разам з навучэнцамі 5-х класаў.

Цікавай была субота ў будучых педагогаў. Для іх педагог-псіхолаг арганізаваў дэбаты “Навыкі сучаснага педагога”.

   Як заўсёды гімназістаў чакала спартыўная зала. Яны змаглі пагуляць у піянербол, валейбол, а для навучэнцаў малодшых класаў прайшла спартландыя “Усе на старт!”.

   Прайшлі пасежджанні клубаў “X-Stream”, “Інтэлект”. Адбылася першая ў гэтым годзе сустрэча для бацькоў у клубе “Блізкія людзі”. Педагог сацыяльны і педагог- псіхолаг разам з бацькамі разважалі пра сямейныя каштоўнасці. 

Таксама працавалі гурткі “Мод-Да”, “Тэатр моды “Шарм”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Патрыёты”.

    Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце, а таксама ў Instagram, на Telegram канале.

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце   С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”