
2 лістапада ў Мінскай вобласці пачаўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Ва ўсіх раёнах адначасова навучэнцы 8-11 класаў спаборнічаюць ва ўменні пісаць водгукі, рашаць задачы, весці гутарку на замежнай мове, праграмаваць і выконваць тэставыя заданні.
75 разумнікаў і разумніц нашай гімназіі прымуць удзел у другім этапе, 14 з іх – у алімпіядах па двух вучэбных прадметах, 2 – у алімпіядах па трох вучэбных прадметах.
Першы дзень другога этапу рэспубліканскай алімпіяды прынёс 13 дыпломаў: 10- па фізіцы, і 3- па англійскай мове.
Віншуем пераможцаў II этапу рэспубліканскай алімпіяды і іх педагогаў! (Папярэднія вынікі)
Пераможцамі сталі
па фізіцы:
- Ісаковіч Канстанцін, навучэнец 9 “М” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом I ступені.
- Мялешка Дар’я, навучэнка 9 “А” класа. Настаўнік Рубіс Ольга Віктараўна. Дыплом II ступені.
- Слінка Ягор, навучэнец 9 “М” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом II ступені.
- Чарняўская Мар’я, навучэнка 10 “Б” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом II ступені.
- Салаўеў Данііл, навучэнец 11 “А” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом II ступені.
- Доўнар Аляксандр, навучэнец 11 “А” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом II ступені.
- Хаменка Арыяна, навучэнка 9 “М” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом III ступені.
- Прыбыльская Ксенія, навучэнка 10 “Б” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом III ступені.
- Шышкавец Павел, навучэнец 11“А” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом III ступені.
- Счасновіч Меланья, навучэнка 11 “А” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом III ступені.
па англійскай мове:
- Фядчук Мікіта, навучэнец 10 “А” класа. Настаўнік Каркашын Анатоль Федаравіч . Дыплом III ступені.
- Дзікавіцкая Марына, навучэнка 11 “Б” класа. Настаўнік Сухарава Марыя Сяргееўна. Дыплом III ступені.
- Гойшык Ягор, навучэнец 11 “А” класа. Настаўнік Сухарава Марыя Сяргееўна. Дыплом III ступені.