
18 лістапада ў рамках інфармацыйнага праекта “ШАГ” для 9-х класаў прайшлі інфармацыйныя гадзіны па тэме “Крах вокамгненнай вайны”. Святлана Уладзіміраўна падрыхтавала інфармацыю па блоках «Захват Беларусі германскім вермахтам», «Смаленская бітва», «Баі на Ленінградскім накірунку і на Украіне»; «Маскоўская бітва», «Уступленне ў вайну ЗША. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі». Дзякуючы ўпорнаму супраціўленню савецкіх войск нямецкім войскам не ўдалося хутка прабрацца на тэрыторыю нашай краіны. Першыя поўгода былі часам іспыту мужнасці народаў Савецкага Саюза і яго арміі. Яны мелі вельмі важнае значэнне для далейшых ваенных дзеянняў. Гэтыя паўгода сталі пачаткам паражэння гітлераўскага вермахта.
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства С.У.Бурцава



