Главная » Навiны » Заўсёды на сувязі

Заўсёды на сувязі

25 лістапада 2021 для навучэнцаў 8-11 класаў у рамках праекта “ШАГ” прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі”. Падчас мерапрыемстваў навучэнцы даведаліся пра дасягненні ў вобласці інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. Мы цяпер не ўяўляем сваё жыццё без сувязі. Гэта і тэлебачанне, і сістэма аховы, і Інтэрнэт. Старшакласнікі разважалі, калі Інтэрнэт карысны, а калі небяспечны, зрабілі калажы “Як не стаць жэртваю кіберзлачынства”.

Для навучэнцаў 10 “А” класа была арганізавана сустрэча з намеснікам начальніка Дзяржынскага ЗУЭС Мінскага філіала РУП “Белтэлекам” Якаўлевым А.В. Аляксандр Вячаслававіч расказаў пра паслугі, якія прапануе “Белтэлекам”. Нашы інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі займаюць лідыруючыя пазіцыі ў краінах СНД. Хлопцы і дзяўчаты былі прыемна здзіўлены, што ў гэтага прадпрыемства столькі магчымасцей, і яны зусім побач.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце     С.І.Паўлоўская

Вучні 11 «А» класа абмеркавалі стан сувязі ў нашай краіне. Павел Шышкавец падрыхтаваў цікавыя факты пра электрасувязь, усе разам склалі воблака слоў па тэме, а ініцыятыўная група вучняў зрабіла плакат-калаж «Як не стаць ахвярай кіберзлачынстваў». Юнакі і дзяўчаты прыйшлі да высновы, што Беларусі ёсць чым ганарыцца ў сферы сувязі!

Класны кіраўнік 11 «А» класа  К.А. Мінько


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж