
9 снежня 1891 года на беларускім небасхіле загарэлася зорка Максіма Багдановіча. Сёння мы адзначаем 130-годдзе гэтага славутага паэта. Што мы ведаем пра яго жыццё і творчасць, чаго не ведаем-змаглі сёння для сябе зазначыць вучні 8б класа. Незвычайны ўрок беларускай літаратуры прайшоў сёння ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы г.Дзяржынска.
Вучні гімназіі прынялі ўдзел у літаратурным квесце,прысвечаным творчасці Максіма Багдановіча. Падлеткі актыўна ўключыліся ў гульню,адказвалі на пытанні, збіралі літаратурныя пазлы,мелі магчымасць самастойна ствараць паэтычныя радкі,слухалі вершы ўдзельнікаў народнага літаратурнага гуртка ,,Выток»,якія былі прысвечаны Багдановічу.
Напрыканцы сустрэчы гімназісты паспыталі свой лёс: яны выцягвалі квіткі з радкамі вершаў Максіма Багдановіча як прадказанні.
Спадзяемся,што літаратурная спадчына Багдановіча будзе жыць не толькі на ўроках літаратуры, а і ў штодзённым жыцці нашых юных чытачоў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хацкевіч А.Я.



