
Завяршыўся раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу «Лёд.Кветкі.Фантазія»! Мэтай гэтага конкурсу з’яўляецца фарміраванне экалагічнай культуры навучэнцаў, развіццё творчых здольнасцяў і фларыстычнага мастацтва, а таксама павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў.
Для конкурсу былі прапанаваны наступныя намінацыі: Ёлачная цацка «Новая старая казка», Фларыстычны аб’ект «У гасцях у Снежнай каралевы», Калядны вянок «Свята ў доме», Фларыстычны калаж-каляндар «Сімвал года 2022».
Усяго ў выставе-конкурсе прынялі ўдзел 16 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 2 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На ацэнку журы была прадстаўлена 31 фларыстычная работа.
Барута Кацярына, навучэнка 8 «М» класа гімназіі пад кіраўніцтвам яе матулі Барута Наталлі Станіславаўны, настаўніка англійскай мовы, стала пераможцай у намінацыі: Ёлачная цацка «Новая старая казка». Кацярына ўзнагароджана дыпломам I ступені!
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!