
Ужо хутка Новы год! 18 снежня навучэнцы 4 «Г» класа атрымалі вялікае задавальненне ад экскурсіі на аграэкасядзібу «Свет пчол».
Хлопчыкі і дзяўчынкі апынуліся ў школе эльфаў. Яны наведалі незвычайны музычны ўрок з Дзедам Марозам і Снягурачкай: спявалі песні, гулялі, адгадвалі загадкі і вадзілі карагоды. Эльфы падрыхтавалі майстар-класы па вырабу навагодняга падарунка – роспіс тыграняці з гліны. Кожны на памяць з сабой павёз маленькага тыгра, які будзе талісманам увесь будучы год. Не засталіся дзеці і без пачастункаў: мядовыя пернікі і смачная мятная гарбата парадавалі дзяцей!
Вялікае задавальненне атрымалі ўсе ад дыскатэкі і танцавальнага флэшмоба.
Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся дадому з радасцю і задавальненнем!
Класны кіраўнік 4 “Г” класа Ізотава І.А.





