
Усё больш адчуваецца надыход Новага года. Нашы навучэнцы ўжо ўпрыгожылі гімназію да свята, а цяпер рыхтуюцца з добрым настроем сустракаць свята. Шосты школьны дзень – добрая магчымасць, каб сустрэцца з сябрамі і весела правесці час.
Нашы малодшыя навучэнцы наведалі майстэрню “Нашы рукі не ведаюць суму”. Таксама працавала майстэрня Дзеда Мароза. Рыхтавалі ёлачныя ўпрыгожваніі.
Навучэнцы 8 “Б” класа сабраліся на гадзіну зносін “Святочны настрой” і самі сабе стваралі добры настрой. А вось навучэнцы 8 “В” класа напярэдадні зімовых канікул паўтарылі правілы дарожнага руху.
Для навучэнцаў 9 класаў прайшла сустрэча ў рамках рэалізацыі праекта “ProGirls&ProBoys”.
Працавалі аб’яднанні па інтарэсах. З задавальненнем навучэнцы 3-х класаў наведалі паседжанне клуба “X-Stream” для юных англічан.
Навучэнцы 4 “Г” і 1 “А” класаў наведалі аграэкасядзібу “Свет пчолаў”, дзе весела правялі час з Дзедам Марозам і Снягурачкай.
Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Instagram, Telegram канале.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская












