
Надыход свята адчуваецца ўсюды. Усімі любімае свята Новы год прыносіць радасць і шмат прыемных клопатаў. Менавіта таму 18 снежня для навучэнцаў 4 «А»і 4 «Б» класаў працавала Майтэрня Дзеда Мароза. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем зрабілі навагоднюю паштоўку да свята. Гэта незвычайныя паштоўкі, таму што ў іх заложана часцінка цеплыні і дабрыні дзіцячых рук. Такі падарунак асабліва дарагі.
Акрамя гэтага, дзеці пазнаёміліся з традыцыямі навагодніх святаў у іншых краінах. Педагогі падрыхтавалі для іх забаўляльную праграму: вясёлыя конкурсы, загадкі.
Пераднавагодні настрой, усмешкі, прыгожыя работы – вынік мінулага суботняга дня.
Класны кіраўнік 4 “Б” класа В.А.Солаш








