
А вы ведаеце, што такое «Ківано»? Калі не — спытайце пра гэта ў Слінкі Ягора, навучэнца 9 «М» класа, які ўзнагароджаны дыпломам трэцяй ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ў намінацыі «Экзатычныя расліны» або паглядзіце відэа тут — магчыма вам таксама захочацца паспрабаваць вырасціць такую незвычайную расліну.
У мэтах развіцця доследніцка-даследчай і праектнай дзейнасці навучэнцаў у галіне сельскай гаспадаркі і аграэкалогіі з 1 сакавіка па 30 лістапада 2021 года прайшоў рэспубліканскі конкурс доследніцкіх і даследчых работ «Юны натураліст».
У рэспубліканскім этапе конкурсу прынялі ўдзел больш за 400 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, было прадстаўлена 187 работ. Чытаць падрабязней на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства
Віншуем Ягора і яго кіраўніка Слінка Святлану Уладзіміраўну з перамогай!