Главная » Навiны » З новым годам і Калядамі!

З новым годам і Калядамі!

Паважаныя педагогі гімназіі г. Дзяржынска! Ветэраны працы!
Ад усяго сэрца віншуем вас з самымі светлымі і чароўнымі святамі, якія нясуць надзею на шчаслівую будучыню, веру ў цуды і выкананне самых запаветных жаданняў.
У 2021 годзе мы адзначылі 30-гадовы юбілей гімназіі, нашы вучні паспяхова прымалі ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, алімпіядах, турнірах, канферэнцыях. Шчырыя словы падзякі за добрасумленную працу хочацца выказаць усяму калектыву, пажадаць настаўнікам новых прафесійных перамог, натхнення, стабільнасці ў жыцці, павагі калег, вучняў і іх бацькоў.
Сардэчныя віншаванні мы адрасуем і нашым ветэранам. Няхай Новы год прынясе ў ваш дом шчасце, здароўе і гармонію, а кожны яго дзень дорыць вам толькі станоўчыя эмоцыі і добры настрой!
Кіраўніцтва гімназіі г. Дзяржынска


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж