Главная » Навiны » Віншуем пераможцаў трэцяга этапу рэспублікнскай алімпіяды!

Віншуем пераможцаў трэцяга этапу рэспублікнскай алімпіяды!

Завяршыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Навучэнцы гімназіі прынялі ўзел у алімпіядзе па геаграфіі ў горадзе Маладзечна, па беларускай мове і літаратуры  -у горадзе Барысаве, па матэматыцы  — у горадзе Валожыне і па інфарматыцы —  у горадзе Слуцку. Удзел у алімпіядзе  -гэта выпрабаванне і справа  гонару для любой навучальнай установы, а для гімназіі — гэта неад’емная частка вучэбнай дзейнасці, якая не толькі дапамагае выяўляць і развіваць здольнасці дзяцей, але і стымулюе да метадычных адкрыццяў настаўнікаў, з’яўляецца рухавіком педагагічнай думкі.  Каб трапіць на «вобласць», вучні 8-11 класаў павінны былі не толькі перамагчы на школьных і раённых алімпіялах, але і атрымаць высокія балы ў папярэднім рэйтынгу ў вобласці. 

За кожным алімпіядным дыпломам стаіць карпатлівая праца вучня і   педагога!  Віншуем Слінку Ягора і Ісаковіча Канстанціна з перамогай! Ягор  узнагароджаны Дыпломам I  ступені і Канстанцін-Дыпломам III  ступені  па вучэбным прадмеце «Інфарматыка». 

Ганарымся пераможцамі і іх кіраўніком -настаўнікам інфарматыкі Трацэўскай Ларысай Браніславаўнай і жадаем далейшых поспехаў!  

Выказваем словы падзякі ўсім удзельнікам трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды і іх настаўнікам за цікавасць да прадметаў, працавітасць і жаданне быць лепшымі! Мы  спадзяёмся, што набыты вопыт дапаможа ў здзяйсненни мар и дасягненні жыццёвых мэтаў.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж