Главная » Навiны » Мы заўсёды ўсе разам

Мы заўсёды ўсе разам

Неразлучныя сябры ёсць на белым свеце, неразлучныя сябры – дарослыя і дзеці. Мінулую суботу, 22 студзенія, гімназісты правялі разам са сваімі бацькамі. У гімназіі прайшлі круглыя сталы, гадзіны зносін “Як цудоўна, калі мы ўсе разам!”. У мерапрыемствах шостага школьнага дня прымалі ўдзел не толькі навучэнцы, а і бацькі. Для іх гэта была магчымасць стаць бліжэй адзін да аднаго, забыцца на паўсядзённыя справы, даведацца нешта новае пра бацькоў і дзяцей і проста павесяліцца.

З мэтаю ўсталявання добразычлівых адносін паміж дарослымі і дзецьмі ў 6 “М”  і 6 «В» класах прайшлі дзіцяча-бацькоўскія гасцёўні. Класны калектыў – гэта адна вялікая сям’я, якая складаеццца з асобных сем’яў. Таму было цікава бліжэй пазнаёміцца бацькам з іншымі мамамі і татамі.

Члены атрада ЮІДР прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе па ПДР.

Працавалі аб’яднанні па інтарэсах. Клуб “X-Stream” запрасіў сяброў на мерапрыемства «The Snow Queen: Adventures in the Frozen Kingdom». У клубе “Інфа” працавала інтэрактыўная пляцоўка “Каханне з першага погляду”.

 Прайшлі заняткі па падрыхтоўцы да навучання ў школе, чарговы этап рэпетыцыйнага тэсціравання па біялогіі, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, англійскай мове, рускай мове, беларускай мове, матэматыцы.

Навучэнцы 5 “В” класа наведалі Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча і пазнаёміліся з умовамі жыцця і быту сувораўцаў.

Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Instagram, Telegram- канале.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце              С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж