
З гэтым не паспорыш. З 17 па 22 студзеня ў гімназіі г. Дзяржынска з мэтаю павышэння культуры харчавання дзяцей, іх дасведчаннасці ў пытаннях здаровага харчавання праходзіў тэматычны тыдзень “Здаровае харчаванне – здаровае дзіця”.
У рамках тыдня ў калектывах прайшлі класныя гадзіны: “Галоўныя правілы здаровага харчавання”, “Здаровае харчаванне — залог здароўя”, “Міфы і праўда аб здаровым харчаванні”, “Яда без шкоды”, дзе класныя кіраўнікі абмеркавалі разам з навучэнцамі прынцыпы здаровага харчавання. Старшакласнікі аформілі сценгазеты, зрабілі буклеты, калажы. Навучэнцы малодшых класаў разгадвалі загадкі, красворды. Хлопчыкі і дзяўчаты яшчэ раз узгадалі шкодныя і карысныя прадукты харчавання, што такое “фаст фуд”.
Некаторыя нашы гімназісты падыйшлі да гэтай тэмы вельмі крэатыўна. Навучэнцы 2 “Д” класа зрабілі сваё карыснае дрэва з любімымі і карыснымі прадуктамі харчавання. Дзяўчынкі 6 “В” класа падрыхтавалі інсцэніроўку верша С.Міхалкова “Пра дзяўчынку, якая дрэнна ела”.
У бібліятэцы працавала выстава “Вітаміны, дзе вы?”.
Правільнае харчаванне – неабходная ўмова доўгага і паўнацэннага жыцця.
Будзьце ўсе здаровымі!




















