
У гімназіі г. Дзяржынска для навучэнцаў 9-х класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшло мерапрыемства ў фарме адкрытага дыялога. Навучэнцы размаўлялі аб прыярытэтах канфесіянальнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве прысутнічаў вядучы архівіст лабараторыі зберажэння фотадакументаў БДАКФФД Гарелік М.У.
Міхаіл Уладзіміравіч адзначыў, што для беларускага грамадства характэрны верацярпімасць і адсутнасць кафліктаў на рэлігіёзнай глебе. У кожнага ёсць права на свабоду сумлення і свабоду вераспавядання. З цікавасцю хлопцы і дзяўчаты слухалі аб тым, якія рэлігіёзныя арганізацыі дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі. Вядучае месца ў рэлігіёзным жыцці краіны займае Беларуская праваслаўная царква.
Беларусь славіцца сваёй культурнай спадчынай, якая напрамую звязана з рэлігіёзным жыццём. Дзевяцікласнікі даведаліся аб культавых збудаваннях на тэрыторыі Беларусі: манастырах, мячэцях, касцёлах, сінагоге. Ініцыятыўная група навучэнцаў падрыхтавала паведамленне аб Храме Усіх Святых у Мінску, які з’яўляецца храмам-памятнікам, прыкладам мужнасці і стойкасці нашых продкаў.
Усе разам прыйшлі да высновы, што на тэрыторыі Беларусі ўсталяваліся добразычлівыя адносіны паміж людзмі, незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання.
Намеснік дырэктара па ВР С.І.Паўлоўская




