
Субота, але ў гімназіі дзіцячых галасоў не становіцца меней. Мерапрыемствы змяняюцца мерапрыемствамі. У актавай зале гучыць музыка, не змаўкаюць крыкі ў спартыўнай зале.
Ключавой тэмай суботы стала профарыентацыя. Для навучэнцаў старэйшых класаў была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага коледжа, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Смілавічскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя.
Адбылася сустрэча ў рамках рэалізацыі праекта “ProGirls&ProBoys”. Для навучэнцаў малодшых класаў прайшла інтэрактыўная гульня “У свеце прафесій”.
Самыя старэйшыя навучэнцы пісалі РТ па вучэбных прадметах. Прайшлі факультатыўныя заняткі, заняткі ў педкласе.
Для тых, хто яшчэ толькі рыхтуецца стаць вучнем працавалі заняткі па падрыхтоўцы да школы. Шакаль Вікторыя прыняла ўдзел у паседжанні Дзіцячага раённага парламента.
Навучэнцы 5-х класаў правялі суботні дзень у ГДК на музычным конкурсе “Music Board”, дзе ўдзельнічаў наш навучэнец Буйноўскі Платон.
Прайшлі паседжанні клубаў “Кліа”, “Эка”, “X-Stream”.
Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Instagram, Telegram- канале.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская










