Главная » Навiны » Вольны час з карысцю

Вольны час з карысцю

Субота – дзень свабодны ад вучэбных заняткаў і ў хлопчыкаў і дзяўчынак гімназіі ёсць  магчымасць правеці вольны час з карысцю.

У мінулую суботу ў гімназіі прайшоў Дзень здароўя ў рамках акцыі “Сябруем з Законам!”, які быў накіраваны на прафілактыку шкодных звычак, прапаганду здаровага ладу жыцця. З вялікім задавальненнем хлопцы і дзяўчаты выйшлі на лыжню, гэтаму, нават, паспрыяла надвор’е. Некаторыя выбралі магчымасць заняцца спортам у спартыўнай зале: для іх арганізавлі гульні па валейболу.

Навучэнцы 4-х класаў спаборнічалі ў спартландыі “Смелыя, лоўкія, умелыя”. Навучэнцы 3-х класаў прынялі ўдзел у спартыўнай гадзіне “Алімпійскія рэкорды”. А першакласнікі ў першы дзень сваіх дадатковых канікул паспяшаліся на сустрэчу з любімымі героямі добра знаёмай казкі Карнея Іванавіча Чукоўскага «МОЙДАДЫР» у Мінск, у Дзяржаўны тэатр лялек!

Здаровы лад жыцця – гэта не толькі заняткі спортам. Менавіта таму класныя кіраўнікі падрыхтавалі для сваіх навучэнцаў пазакласныя мерапрыемствы: віктарыну “Здаровым будзеш-усё дабудзеш”, круглы стол “Шкодная пяцёрка, карысная дзесятка”, гульня-віктарына “Знаўцы здаровага ладу жыцця”, выраб арт-калажоў “Здароўе вачыма дзяцей”, вусны часопіс “Алімпіяда 2022. Балеем за нашых”.

Педагог сацыяльны ў рамках акцыі “Сябруем з Законам!” правёў навучальны занятак “Маральнае айкідо”.

Прайшло паседжанне клуба “КЮВП”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах.

Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Instagram, Telegram- канале.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце              С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж