Пад такім дэвізам 12 лютага ў гімназіі прайшоў Дзень здароўя, які быў
накіраваны на прафілактыку шкодных звычак, прапаганду здаровага ладу
жыцця. Навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў выйшлі на лыжню. Хто
любіць спартыўныя гульні, маглі застацца ў спартыўнай зале і пагуляць у
валейбол.
Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у спартландыі “Смелыя,
лоўкія, умелыя”. Перамогу атрымала зборная каманда 4 “М” і 4 “В” класаў
“Удальцы”. Прайшла спартыўная гадзіна “Алімпійскія рэкорды”.
Рэкардсменамі сталі: Торба Вадзім, Ламака Цімафей, Мазуноў Глеб,
Пракопчык Мілана, Валожынец Аніта, Каралінская Дар’я, Кузаўкова
Лізавета, Забаронак Улляна, Хадакоў Мікалай, Худяеў Павел, Навіцкая
Ганна, Самарын Яўген, Райко Ягор, Лобач Арцём, Баркоўскі Глеб. Віншуем!
Усе атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя І.С. Хацкевіч