Главная » Навiны » Паляванне на эмоцыі, або Усе ў оперу!

Паляванне на эмоцыі, або Усе ў оперу!

Опера… Як кажуць, жанр на аматара. Рызыкоўна везці вучняў на оперу — а раптам не зразумеюць, а раптам не спадабаецца?
Аднак рызыкаваць варта! Сучасны ўзровень Вялікага тэатра оперы і балета дазваляе смела гэта рабіць, бо гарантуе дынамізм дзеяння, шыкоўныя дэкарацыі ў спалучэнні з тэхнікай, эстэтычную асалоду ад памяшкання і многае іншае. Бягучы радок з рускім і англійскім перакладам тэксту герояў не дасць шанцаў сказаць: «Я нічога не зразумеў». Ва ўсім гэтым я пераканалася, звазіўшы вучняў 11 «А» класа на оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» па беларускай гатычна-дэтэктыўнай аповесці У.Караткевіча.
Сказаць, што мы былі ўражаны, — гэта не сказаць нічога. 2 гадзіны прайшлі як адзін напружаны міг. Аркестр іграў непаўторна, акцёры — таксама. Рэжысёру адназначна ўдалося перадаць змрочнасць і жах становішча галоўнай гераіні Надзеі Яноўскай. Трэба адзначыць, што лібрэта оперы значна адрозніваецца ад арыгінальнага тэксту кнігі. Асабліва ў 2 акце. Можна сказаць, гэта 2 асобныя творы. Мне як настаўніку літаратуры паездка дазволіла выклікаць вучняў на дыскусію: «Што цікавей: опера ці кніга?»
У цэлым ніхто з вучняў не пашкадаваў выдаткаванага часу на гэта відовішча. Адназначна опера ўзбагаціла ўсіх нас ўражаннямі і культурным вопытам, які запомніцца надоўга.
Усім раім наведаць Вялікі тэатр оперы і балета!

Мінько К.А., класны кіраўнік 11 «А» класа


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж