
17 сакавіка ў межах Дня навукі ў гімназіі адбылося сумеснае пасяджэнне клубаў «Крынічка» і «Кліа», падчас якога заслухалі 7 навуковых работ вучняў розных узростаў — ад 5 да 11 класа. Так, Канаплянік Кацярына і Пачтовая Лера расказалі, чаму вучаць сучасныя беларускія казкі Алены Масла, Цікуноў Сямён, Пузан Дзяніс і Пахамовіч Кірыл даказалі, што Статут ВКЛ можна лічыць першай еўрапейскай Канстытуцыяй, Уладзімір Дзядзічэнка і Кошалеў Андрэй паразважвалі над сэнсам і актуальнасцю афарызмаў А.дэ Сент-Экзюперы. Жэбрак Яна і Качарская Марыя параўналі дарожныя нататкі з Фінляндыі Цеткі і Купалы. Шакаль Вікторыя і Захарава Кацярына даследавалі вобраз яблыка ў літаратуры і фальклоры. Ганна Макарэвіч прааналізавала, якімі сродкамі мастацкай выразнасці аўтары вершаў пра Вялікую Айчынную вайну ўздымалі дух людзей. Юржыц Марыя распавяла пра абарончыя ўмацаванні Дзяржынскага раёна.Кожная работа была па-свойму грунтоўная, цікавая і арыгінальная. Слухачы пачарпнулі для сябе шмат карыснай і нясумнай інфармацыі. Далей вучні будуць рыхтавацца да раённай навукова-практычнай канферэнцыі.
Мінько К.А., кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай, рускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства



























