Главная » Навiны » Субота з карысцю

Субота з карысцю

Чарговая субота   пакліла сваіх навучэнцаў правесці час з карысцю.

Для будучых першакласнікаў прайшоў “Роба-фестываль”. Цяпер яны яшчэ з большай ахвотай будуць ісці ў гімназію. Эмоцыі, якія былі на тварах хлопчыкаў і дзяўчынак, казалі самі за сябе.

У рамках профарыентацыйнай дзейнасці класныя кіраўнікі 9-х класаў разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню арганізавалі экскурсію ў рамках рэалізацыі праекта “ProGirls&ProBoys” у в/ч 1463. Васьмікласнікі прынялі ўдзел у профарыентацыйнай субоце. 

У рамках патрыятычнага выхавання педагог-арганізатар Паўлоўская Н.І. правяла з навучэнцамі 5-х класаў інтэрактыўную гульню “Край блакітных азёр і рэк”.  Навучэнцы 7-х класаў разам з Война Г.М., педагогам сацыяльным, арганізавлі суботнік на Брацкіх могілках. Самыя актыўныя члены піянерскай дружыны прынялі ўдзел у паседжанні Дзіцячага раённага парламенту.

Не засталіся без увагі і бацькі. Для бацькоў 8 “В” класа  прайшоў бацькоўскі сход. Для бацькоў 1-х класаў у рамках акцыі “За здаровую будучыню” прайшла спартыўная гадзіна “Наша здароўе ў нашых руках”.

Прайшлі паседжанні клубаў “X-Stream”, “Кліа”.

Больш падрабязна чытайце аб мерапрыемствах на нашым сайце, Instagram, Телеграм-канале

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце                                              С.І. Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж