
22 сакавіка – дзень памяці трагедыі вёскі Хатынь. З мэтаю ўсведамлення навучэнцамі трагедыі беларускага народа, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны падвергся жорсткаму генацыду, у гімназіі г. Дзяржынска прайшлі адзіныя ўрокі памяці.
У адным з мерапрыемстваў прыняў удзел памошнік пракурора Дзяржынскага раёна Туравец Ілья Сяргеевіч. Ён расказаў пра канцэтрацыйныя лагеры, што кажуць сведкі тых часоў. Разам з вучнямі старэйшых класаў Ілья Сяргеевіч узгадаў, што на тэрыторыі Дзяржынскага раёна таксама ёсць сляды генацыду.
Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Сяргееў Дзяніс Анатольевіч правёў урок памяці для пяцікласнікаў з элементамі гутаркі. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні, слухалі пра факты, аб якіх не ведалі раней.
Кожны класны кіраўнік разам са сваімі навучэнцамі ўспамінаў лёс спаленай вёскі, ушанаваў хвілінай маўчання тых, хто загінуў. Вялі расповед аб тым, якія ўрокі трэба браць з гісторыі.
Каб нам зноў не перажыць той страшны час, мы сёння аб ім успамінаем!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская






