XI раённая краязнаўчая алімпіяда была праведзена ў тры туры ў завочным фармаце. На тры туры алімпіяды былі заяўлены 69 даследчых работ з 23 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У першым туры «Каталог помнікаў гісторыі на тэрыторыі горада ці пасёлка» Варанкоў Іван, навучэнец 7 «М» класа, узнагароджаны Дыпломам I ступені. Кіраўнікі Бурцава Святлана Уладзіміраўна і Кузаўкова Анастасія Міхайлаўна.
У другім туры «Даследчая праца, у якой адлюстравана гісторыя сям’і ў гады Вялікай Айчыннай вайны» Юржыц Марыя, навучэнка 10 «А» класа, узнагароджана Дыпломам II ступені. Кіраўнік Бурцава Святлана Уладзіміраўна.
У трэцім туры «Сучасны летапіс горада, пасёлка» Шакаль Вікторыя, навучэнка 8″А» класа, узнагароджана Дыпломам III ступені. Кіраўнік Паршын Павел Дзмітрыевіч.
Віншуем пераможцаў і іх кіраўнікоў з поспехам!