
Сябры! Прадстаўляем Вашай увазе анонс красавіцкага нумара гімназічнай газеты “Лаві Момант”, гэта значыць кароткі змест нашых матэрыялаў:
📌 Апошняя чвэрць… Што ж чакае нас? Як паспяхова скончыць год? Адказ знойдзеце на першай старонцы ў калонцы рэдактара.
📌 Вясна крочыць па зямлі. Адных — натхняе на напісанне казкі (Усніч Лізавета, 1 старонка). У іншых абуджае пачуцці, аб якіх немагчыма маўчаць. Таму на 2 старонцы знойдзеце прызнанні ў каханні ад нашых юнкораў.
📌 Трэцяя старонка газеты прысвечана падарожжу шасцікласніцы ў адзін з найцікавейшых і найпрыгажэйшых куткоў нашай Радзімы. Што гэта за месца, знойдзеце на 3 старонцы.
📌 Напярэдадні святкавання 77-ай гадавіны Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. мы працягваем збіраць матэрыял аб франтавіках вашай сям’і і працаўніках тылу. Публікацыі аб гістарычнай памяці сваёй сям’і падрыхтаваў Змачынскі Ілья з 5 “М” класа (4 і 5 старонкі).
📌 Завяршаюць красавіцкі нумар газеты парады бяспекі педагога сацыяльнага І.В. Фурса, а таксама жартаўлівая гімнастыка ад Рыгора Остэра.
Вось такія матэрыялы ўвайшлі ў красавіцкі нумар гімназічнай газеты «Лаві Момант». Спадзяемся, вы знойдзеце ў ёй шмат карыснага для сябе!
Мы запрашаем да супрацоўніцтва і навучэнцаў, і настаўнікаў нашай гімназіі! Пішыце аб тым, што цікавага адбылося ў вашым класе, у гімназічным жыцці. Ад гэтага газета стане яшчэ цікавейшай!
Як заўсёды, усіх жадаючых запрашаем да супрацоўніцтва ў наш гурток юных журналістаў, у памяшканні 34 кабінета!
Р.Г. Рудэнка, галоўны рэдактар газеты “Лаві Момант”,
кіраўнік гуртка “Юны журналіст”.




















