Главная » Навiны » Школьная форма

Школьная форма

Паважаныя бацькі! З 2022/2023 навучальнага года ў абавязковым парадку ўводзіцца адзіны элемент адзення, які будзе адрозніваць навучэнца адной школы ад навучэнцаў іншых школ. Для гімназіі гэта не зусім новаўвядзенне. Мы ўжо не першы год прытрымліваемся свайго стылю: у нас ёсць адзіны элемент адзення — трыкатажная камізэлька з эмблемай (для навучэнцаў 1-4 класаў сіняга колеру, для навучэнцаў 5-11 класаў чорнага колеру). Навучэнцы гімназіі прытрымліваюцца афіцыйна-дзелавога-стылю, на падставе якога

  • для хлопчыкаў (юнакоў) камізэлька, штаны, кашуля (з кароткімі або доўгімі рукавамі, аднатонная альбо няяркіх таноў) або “вадалазка” (белая, шэрая і інш. няяркіх таноў), гальштук;
  • для дзяўчынак (дзяўчат) камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі або доўгімі рукавамі (аднатонная альбо няяркіх таноў), сарафан, сукенка (аднатонная альбо няяркіх таноў);
  • абутак навучэнцаў павінен адпавядаць афіцыйна-дзелавому стылю адзення;
  • для ўрачыстых мерапрыемстваў пераважным лічыцца спалучэнне белай кашулі, белай блузкі, камізэлькі з эмблемай і чорнага нізу.

Кіраўніцтва гімназіі

Калі ў вас ўзнікаюць пытанні- можна звяртацца ў прыёмную гімназіі па тэлефоне 76398


1 комментарий

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж