
У пятніцу, 16 верасня, на класнай гадзіне «Мы, беларусы, разам!», прысвечанай Дню народнага адзінства, вучні 5 «А» класа зрабілі калаж, у якім адлюстравалі тыя сімвалы, з якімі ў іх асацыіруецца Радзіма. Прыемна, што такіх сімвалаў шмат, яны пазітыўныя, што сярод іх — герб і сцяг Рэспублікі Беларусь. Дзень народнага адзінства не толькі нагадвае нам аб падзеях 1939 года, але і падштурхоўвае да разумення неабходнасці адзінства ў класным калектыве, у сям’і… Бо калі мы адзіныя — мы сіла!
Мінько К.А., класны кіраўнік 5 «А» класа




