8 кастрычніка 2022 года на аснове інфармацыйна-адукацыйнай платформы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі прйдзе адборачны этап рэспубліканскага тэлевізійнага праекту «Я ведаю!».
“Я ведаю!” – гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які закліканы знайсці не толькі самых дасведчаных, але і смелых, ініцыятыўных і знаходлівых школьнікаў.
Аўтары праекта рыхтуюць мноства займальных і крэатыўных заданняў, для вырашэння якіх удзельнікам трэба не толькі выдатнае веданне школьнай праграмы, але і агульная дасведчанасць, здольнасць арыентавацца ў розных галінах навукі.
Азнаёміцца з палажэннем аб правядзенні праекта можна тут
Ссылка на рэгістрацыю на ўдзел у адборачным туры тут




















