
Пачаўся навучальны год, а мы пачынаем сустрэчы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”.
22 верасня для навучэнцаў гімназіі 8-11 класаў прайшлі круглыя сталы, адкрытыя дыялогі па тэме “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна”.
На сустрэчу з дзевяцікласнікамі запрасілі ўдзельніка міжнароднага праекта “Цягнік Памяці” Карсюка Яраслава. Мерапрыемства пачалося з абмеркавання слоў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, што прыйшоў час моладзі прымаць эстафету ў старэйшага пакалення і падтрымліваць Вечны агонь памяці героям Вялікай Айчыннай вайны. Дзевяцікласнікам было цікава паслухаць, чым гэты праект запомніўся Яраславу, якую ролю ён мае для маладога пакалення. Яраслаў рассказаў, як ён папаў у праект і чаму трэба ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах. У сваю чаргу яны расказалі, як прайшло іх лета. Яны таксама правялі яго актыўна: працавалі і адпачывалі ў лагеры “Пчолка”, дапамагалі сваім родным, адпачывалі ў аздараўленчых лагерах.
Хлопцы і дзяўчаты падзяліліся сваімі ўражаннямі аб канікулах, якія прайшлі з карысцю, і прыйшлі да высновы, што актыўная жыццёвая пазіцыя-гэта вельмі важна.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская





























