Главная » Навiны » Другі этап алімпіяды па фінансавай граматнасці пройдзе 21 кастрычніка

Другі этап алімпіяды па фінансавай граматнасці пройдзе 21 кастрычніка

21 кастрычніка 2022 года  на базе нашай гімназіі пройдзе другі (раённы) этап алімпіяды па фінансавай граматнасці. Да ўдзелу ў другім этапе запрашаюцца 34 пераможцы першага этапу, навучэнцы ўстаноў адукацыі нашага раёна, якія набралі найбольшую  колькасць  балаў. Сярод удзельнікаў другога этапу трое навучэнцаў нашай гімназіі:  Гаўрылаў Раман, вучань 9″А» класа; Паверанная Кацярына, вучаніца 11 «Б» класа і Ліпскі Іван, вучань 11″Б» класа.

Алімпіядныя заданні ўключаюць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, крэдыты і фінансаванне, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі; таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.

Напамінаем, што ў дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды, а такаксама ўсім жадаючым палепшыць сваю фінансавую граматнасць,  на Адзіным партале фінансавай граматнасці размешчаны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, крыніцы інфармацыі, што рэкамендуюцца, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі. 

Пачатак другога этапу алімпіяды 21 кастрычніка — у 10.00. Месца правядзення —  актавая зала.

Жадаем удзельнікам другога этапу  алімпіяды поспеху і трывалых ведаў ў фарміраванні асабістых фінансаў, зберажэнняў і  інвестыцый.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж