Главная » Навiны » Суботні дзень у гімназіі

Суботні дзень у гімназіі

Субота, 15 кастрычніка, прайшла пад дэвізам “Працу кожную шануй”. У гімназіі прайшлі мерапрыемствы ў рамках прафарыентацыі, а таксама працоўнага выхавання.

Навучэнцы трэціх класаў ужо задумваюцца, якую прафесію выбраць. Для іх класныя кіраўнікі арганізавалі гульню па станцыях “Кірмаш прафесій”. Дзевяцікласнікі сабраліся на першы мітап у рамках рэалізацыі праекта “ProGirls&ProBoys”. Навучэнцы старэйшых класаў у мэтах прафарыентацыі наведалі дзень адчыненых дзвярэй у УУС Мінабліспалкома. Для кагосці гэта мерапрыемства стане адным з вырашаючых фактараў для выбару будучай прафесіі. Прайшла працоўная акцыя па добраўпарадкаўванню тэрыторыі  “Табе наша праца, гімназія”.

Працавалі факультатывы і аб’яднанні па інтарэсах, якія таксама з’яўляюцца падмуркам для выбару будучай прафесіі. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Вандроўнік» дзяржаўнай установы адукацыі «Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства», які працуе на базе гімназіі, выйшлі ў падарожжа па маршруту «Дзяржынск-Стоўбцы-Акінчыцы-Альбуць- Стоўбцы-Дзяржынск». Сцежкі-дарожкі праходзілі па малой радзіме Якуба Коласа, 140-годдзе якога наша грамадскасць будзе адзначаць 3 лістапада. Прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Астраномія”, “Гісторыя”, “Геаграфія”.

Адбыліся паседжанні клубаў “Эка” і “X-Stream”. З 14 кастрычніка пачаўся Тыдзень бацькоўскай любові. Для матуль удзельнікі клуба “Гармонія” падрыхтавалі канцэрт “Матуля мая – пяшчота мая”.

У Дзяржынскім раённым цэнтры турызма і краязнаўства прайшла раённая турысцка-спартыўная эстафета. Гімназію прадстаўляла сям’я Скварчэўскіх, якая атрымала дыплом ІІ ступені.

Педагог сацыяльны Фурса І.В. правяла практычны занятак “Я хачу-я магу”  па прадухiленню правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Як заўсёды гімназістаў чакала спартыўная зала. Яны змаглі пагуляць у піянербол, валейбол, баскетбол. Для навучэнцаў пачатковай школы прайшла гадзіна рухомых гульняў “Мы са спортам вельмі дружым”.

  Усяго ў мерапрыемствах шостага школьнага дня прынялі ўдзел 620 навучэнцаў, 60 бацькоў.

    Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце, Instagram, Telegram.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце   С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж