
Чарговы шосты школьны дзень прайшоў ва ўзаемадзеянні з бацькамі. Пачаўся ён са спартыўных мерапрыемстваў. На спартыўна-забаўляльную праграму “Мама&папа” сабраліся самыя смелыя бацькі са сваімі дзецьмі. Яны атрымалі вялікае задавальненне ад мерапрыемства і зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.
Працаваў Бацькоўскі ўніверсітэт. Для бацькоў другога класа сустрэча была арганізавана пад тэмаю “Якое гэта цуда сям’я”. Зразумела, што размова ішла аб ролі сям’і ў жыцці дзіцяці. А вось бацькі сямікласнікаў атрымалі парады ад педагога сацыяльнага Война Г.М., псіхолага ТЦСДН Рудэня Г.С., медработніка УЗ “Дзяржынская райбальніца” Вяргейчык А.Я.
Працавалі факультатывы і аб’яднанні па інтарэсах. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Любіцелі прыроды» наведалі эколага-біялагічны цэнтр.
Адбыліся паседжанні клубаў “Інтэлект” і “Кліа”. Навучэнцы 10-11 класаў прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова» «Матэматыка» і «Фізіка».
Навучэнцы другіх класаў адправіліся на экскурсію ў Музей дзяцінства, а таксама на аграсядзібу “Коні-поні”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце, Instagram, Telegram-канале.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская














