Вучні 9 «А» і 9 «М» класаў гімназіі з задавальненнем паўдзельнічалі ў Відэафлэшмобе да юбілею Якуба Коласа. Прыгожая тэрыторыя нашай гімназіі стала цудоўным фонам для здымак. Вось што ў іх атрымалася ў намінацыі «Чытаем Коласа»:
У другой намінацыі — «Вандроўкі па Коласаўскім шляху»- прынялі ўдзел вучні 5 «А», 6 «М», 7 «М» класаў, якія стварылі відэа з фотаздымкаў, якія былі зроблены падчас нядаўняга падарожжа на радзіму Коласа з аб’яднаннем па інтарэсах РЦТіК «Падарожнік».
3 лістапада споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча. Са святам!
Мінько К.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры