Главная » Навiны » Віншуем пераможцу абласной дыстанцыйнай алімпіяды па інфарматыцы

Віншуем пераможцу абласной дыстанцыйнай алімпіяды па інфарматыцы

У абласной дыстанцыйнай алімпіядзе «На шляху да поспеху» па вучэбным прадмеце «Інфарматыка » прынялі ўдзел 480  навучэнцаў  устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці.

Згодна з Парадкам правядзення Алімпіяды, вызначаны пераможцы па трох напрамках: «Праграмаванне», «Логіка і алгарытмізацыя» ,»Прыкладная інфарматыка».

Пераможцам абласной дыстанцыйнай алімпіяды  у напрамку «Праграмаванне» стаў навучэнец 9 «А» класа Мірановіч Уладзіслаў. Ён узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені. Віншуем Уладзіслава і настаўніка інфарматыкі Трацэўскую Ларысу Браніславаўну!

Чытаць на сайце МАІРА


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж