Главная » Навiны » Субота – гэта цікава!

Субота – гэта цікава!

Чарговая профарыентацыйная субота прайшла ў гімназіі г. Дзяржынска. Цэнтральным мерапрыемствам стаў першы мітап у рамках праекта “ProGirls&ProBoys”. Запрошанымі гасцямі сталі: памочнік пракурора Карцава Таццяна Анатольеўна і барбер Лізавета Анціпава. Госці расказалі пра свой шлях у прафесіі і правялі майстар-класы для дзяўчат. Педагог сацыяльны Фурса Ірына Віктараўна правяла гульню для шасцікласнікаў “Прафесія кожная самая важная”. Навучэнцы трэціх класаў пабывалі на кірмашы прафесій. А вось навучэнцы 1 “А” класа разам са сваімі бацькамі правялі восень у далёкую дарогу.

Працавалі факультатывы, прайшлі паседжанні клубаў, працавала спартыўная зала, аб’яднанні па інтарэсах.

Больш падрабязна можна прачытаць пра мерапрыемствы на сайце, на нашым тэлеграм канале, Instagram.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце             С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж