
З 15.11.2022 па 30.11. 2022 у гімназіі пройдзе першы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у 2022-2023 гадах. У першым этапе конкурсу нашы настаўнікі прымуць удзел па наступных намінацыях:
«Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура»;
«Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія»;
«Фізічная культура і здароўе»;
«Пачатковыя класы».