
26 лістапада ў гімназіі была незвычайная субота, асабліва для пяцікласнікаў, таму што іх прынялі ў рады гімназістаў. Кожны клас прадставіў сваю візітную картку, а потым разам з галоўнымі магістрамі вучні далі клятву, што будуць з гонарам і годнасцю несці званне гімназіста, і кожны будзе сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны. У добры шлях, нашы гімназісты!
Традыцыйна апошняя субота месяца – дзень узаемадзеяння з бацькамі. З гэтай нагоды прайшоў семінар-практыкум для бацькоў, а таксама і для педагогаў, з удзелам псіхолага УЗ “Дзяржынская ЦРБ” Вергейчык А.Я. па выяўленню фактараў суіцыдальнай рызыкі. Для бацькоў другіх класаў адбыліся бацькоўскія сходы ў рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”.
Для шасцікласнікаў педагог сацыяльны Война Г.М. правяла гульню “Мы разам”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі да высновы, што жыццё трэба напаўняць цікавымі падзеямі і ладзіць справы ўсім разам. Класныя кіраўнікі арганізавалі паездку на ААТ “БЕЛАЗ”, а таксама на Курган Славы.
Удзельнікі клуба “Крынічка” наведалі раённую бібліятэку і сталі ўдзельнікамі сустрэчы “Цудоўны свет паэзіі”. Клуб “X-Stream” ужо распачаў падрыхтоўку да Новага года.
Не забыліся на спорт. Хто з ім сябруе, з карысцю для здароўя правёў час у спартыўнай зале.
Працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Патрыёт”, “У коле сяброў”, “Тэатр моды Шарм”, “Чайна клаб”,“Рукатворушка”, “Цуды з бумагі”, “Любіцелі прыроды”.
Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Instagram, Telegram канале.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская


































