
У чарговы раз гімназія паклікала сваіх навучэнцаў, каб правесці суботу разам.
Па традыцыі ў другую субботу месяца прайшоў Дзень здароўя “Здароўе – шлях да поспеху”. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі ўдзел у лыжных гонках. Акрамя гэтага прайшла спартыўная гадзіна “Спорт дапамагае сілы памнажаць”. Для вучняў 2-5 класаў сёння прайшла спартландыя «Моцныя, спрытныя, смелыя, умелыя». Класныя кіраўнікі правялі для навучэнцаў сёмых класаў віктарыну па здароваму ладу жыцця “Здароўе – важшейшае багацце”, а навучэнцы чацвёртых класаў прынялі ўдзел у квэсце “Па сцяжынках здаровага ладу жыцця”. Каманда гімназіі прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па турызму (арыентаванне на мясцовасці) і заняла 3 месца.
Клуб “Інтэлект” запрасіў навучэнцаў 9-х класаў на інтэлектуальны турнір “Турнір смякалістых”.
Каманда піянераў “Прарыў” прыняла ўдзел у квэсце-гульні “Па слядах Перамогі” і заняла 1 месца.
Прайшлі факультатыўныя заняткі па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Матэматыка”, “Фізіка”. Удзельнікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды прадоўжылі старанна рыхтавацца да інтэлектуальнага спаборніцтва.
Педагогі сацыяльныя правялі факультатыўныя заняткі “Будучыня пачынаецца сёння”, “Мы самі”. Для васьмікласнікаў прайшоў практычны занятак “На парозе сталення”.
А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “У коле сяброў”, “Чайна клаб”, “Рукатворушка”, “Вясёлая клякса”, “Любіцелі прыроды”, “Чэрлідынг”, “Тэатр моды “Шарм”.
Навучэнцы 4 “А” класа наведалі музей “Квантум”, а ўдзельнікі гуртка “Патрыёты”, а таксама навучэнцы 7 “М” класа наведалі старадаўні горад Навагрудак.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна таксама прачытаць на нашым сайце, Telegram канале, у Instagram.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская













