Главная » Навiны » Цікавы свет кніг

Цікавы свет кніг

Сёння, 15 снежня 2022 года, прайшла класная гадзіна “ Цікавы свет кніг”.
Класны кіраўнік , Волчанка А.І., пазнаеміла вучняў з артыкулам Андрэя Ткачова “ Чытанне”, са зместу якога шасцікласнікі даведаліся пра развіцце культуры чытання. Даведаліся, што раней еўрапейцы дзяцей вучылі чытаць толькі па Часаслове і Евангеллі , гэта мела вельмі добрае выхаваўчае значэнне. Ва ўсіх сусветных культурах праз навучанне пісьменнасці чалавеку давалі ключ да сховішчаў мудрасці. У нашы часы сітуацыя змянілася. Падлеткі самі выбіраюць, што ім чытаць. І не заўсёды выбар гэты станоўчы.
Класны кіраўнік расказала пра сваю любімую кнігу. А гэта раман у вершах Ніла Гілевіча “ Родныя дзеці”.
А затым дзеці расказвалі пра свае чытацкія захапленні. Аказваецца, большую цікавасць у шасцікласнікаў выклікаюць прыгодніцкія кнігі, фантастыка, творы пра аднагодкаў і нават па псіхалогіі. Канечне, не ўсім было што расказаць… Але ўсе прыйшлі да высновы, што чалавека сапраўды робяць кнігі. І чалавек тое, што ён чытае. Дамовіліся, што пасля канікул мы яшчэ раз вернемся да гэтай тэмы.

Волчанка А.І., класны кіраўнік 6 «Б» класа


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж