Главная » Навiны » Наблізіцца да мары!

Наблізіцца да мары!

Хутка Новы год і падрыхтоўка да свята для многіх стала асноўнай задачай і прыемным баўленнем часу.

Для многіх, але не для ўсіх! Удзельнікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды працуюць па плане для дасягнення намечаных мэт. Удзел у алімпіядзе-гэта сур’ёзнае выпрабаванне! З іншага боку -гэта шанец пашырыць кругагляд і палепшыць абстрактнае і лагічнае мысленне, гэта магчымасць развіць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі!

І наблізіцца да мары!  У суботу  ўдзельнікі алімпіяды па інфарматыцы  разбіралі дынамічнае праграмаванне на прыкладах, юныя фізікі і матэматыкі удасканальвалі навыкі рашэння задач па матэматыцы,  фізіцы і астраноміі, будучыя філолагі разбіраліся ў тонкасцях роднай і англійскай моў. 

Нашы старшакласнікі прадуктыўна працавалі над умацаваннем свайго багажу ведаў. 

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж