
Зусім мала часу засталося да таго моманту, як гадзіннік пачне адлічваць час надыходзячага года, а ў гімназіі ўжо ва ўсім адчуваецца надыход свята.
У субботу 23 снежня для навучэнцаў першых класаў працавала майстэрня Дзеда Мароза. Васьмікласнікі таксама любяць навагоднія цуды, таму для іх прайшоў майстар-клас па вырабу навагодніх цацак. Навучэнцы другіх класаў разам з класным кіраўніком накіраваліся на чароўны спектакль “Прыгажуня і пачвара”. Тыя хто любіць спорт, наведалі спартыўную залу і ўмацавалі свае фізічныя сілы і здароўе.
Бібліятэка чакала сваіх сяброў-першакласнікаў, каб адправіцца ў падарожжа па свету кніжак.
Прайшла падрыхтоўка да навогдніх ранішнікаў.
На пасяджэнні клуба “X-Stream” таксама выраблялі навагоднія сувеніры, а таксама да свята Ражства.
Працавалі аб’яднанні па інтарэсах. Прайшлі заняткі педкласса, факультатыўныя заняткі.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская



























