Главная » Навiны » Вясёлы перыяд у «Вясёлай хатцы»

Вясёлы перыяд у «Вясёлай хатцы»

Каляды — цудоўнае зімовае свята, поўнае хараства і дзівосаў, гульняў і забаў. (Прадзеды святкавалі калядны перыяд з 24 снежня па 6 студзеня). Каб праводзіць з удзячнасцю стары год і належным чынам падрыхтавацца да сустрэчы новага года хлопчыкі і дзяўчынкі другіх класаў «А» «В» «Г» і Д» 26 студзеня адправіліся шукаць калядны настрой у беларускую сядзібу «Вясёлая хатка». Казачныя асабы з цеплынёй сустрэлі малых і закружылі ў вясёлых зімовых прыгодах, каб адкрыць дзіцячыя сэрцы для ўспрыняцця беларускіх традыцый і звычаяў. Вясковыя дэкарацыі, гульні, накіраваныя на супрацьстаянне дабрыні і цемры, цёплыя бліны, спечаныя па лепшых рэцэптах даўніны, і гарбата з лекавых раслін — сапраўдны калядны цуд ! Зімовыя забавы ў выглядзе катання з ледзяной горкі не толькі добры калядны звычай, але і цудоўны спосаб для загартоўкі дзіцячага арганізма. Гуляючы і забаўляючыся ў «Вясёлай хатцы» хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі спазналі дзіўны час даўніны, але праявілі сябе як чулыя і спагадлівыя сябры, здольныя на ўзаемадапамогу і падтрымку. Без гэтых рысаў характару не можа быць ладу ў вялікім гурце, тым больш у дзіцячым калектыве!
КАЛЯДЫ — сімвал ВЕРЫ, НАДЗЕІ, КАХАННЯ, свята МІЛАСЭРНАСЦІ І ЦЕПЛЫНІ! З КАЛЯДАМІ !!!

Ільюшэнка Л.І., класны кіраўнік 2″А» класа


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *