
14 студзеня вучнi 7″А» і 7 “М” класаў гiмназii наведалі музей гісторыі беларускай літаратуры.
У музеі падлеткі пачулі гісторыю жыцця народнага пісьменніка, паэта-сатырыка, драматурга – Кандрата Крапівы і яго сям’і. Змаглі ўбачыць рукапісы, сямейныя фатаграфіі розных гадоў, асабістыя рэчы вядомага паэта, кнігі, а таксама матэрыялы з сямейнага архіва.
Разам з экскурсаводам школьнікі ўспомнілі папулярныя байкі Кандрата Крапівы, пазнаёміліся з кнігай філалагічных загадак-амонімаў «Загадкі дзеда Кандрата», адрасаванай пакаленням беларускіх дзяцей, каб яны не гублялі цікавасці да роднай мовы.
Паводле гэтага выдання для наведвальнікаў выставы распрацавана гульня “Загадкі дзеда Кандрата”, у якую з задавальненнем згулялі сямікласнікі.
У дзяцей засталося шмат уражанняў як ад гульні, так і ад наведвання музея.
Наведванне музеяў – гэта выдатны спосаб даведацца шмат цікавага пра сваю Радзіму, бліжэй пазнаёміцца з яе гісторыяй і славутымі землякамі.
Рудэнка Р. Г., Бердашкевiч Т. Л., класныя кіраўнікі 7 «М» і 7″А»







