Главная » Навiны » Свята Роднай мовы «Сямейны куток»

Свята Роднай мовы «Сямейны куток»

alt=“”

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Для нас, беларусаў, нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская.
25 лютага вучні 7 «А», 7 «В» i 7 «М» класаў разам з бацькамі завіталі ў гiмназiю, каб адзначыць свята Роднай мовы, акунуцца ў чароўны свет беларускiх слоў.
У ходзе свята каманда бацькоў «ЖуравіныСтайл» спаборнiчала з камандай дзяцей «БульбаДэнс» з мэтай выявiць лепшых знаўцаў беларускай мовы.
Удзельнікi выконвалі заданні 6 цiкавых тураў: “Перакладзi словы i словазлучэннi”, “Адгадай значэнне”, «Пакажы слова»,“Пазнай прыказку”, “Складзi фразеалагiзм”, «Незвычайная крыжаванка», адным словам, даказвалi, што яны ведаюць і любяць родную мову. Усе ўдзельнікі свята не толькі паказалі добрыя веды роднай мовы, але i цiкава, займальна правялi свой час.
Перамагла каманда бацькоў, даказаўшы, што родная мова — гэта непаўторнае багацце для кожнага чалавека незалежна ад узросту.
Кожны ўдзельнік атрымаў сувенiр — закладку.
Завяршылася свята частаваннем гарачымі блінамі, цукеркамi і духмяным чаем.
Відавочна, што Свята, якое мы прысвяцілі беларускай мове, нікога не пакінула абыякавым. Упэўнены, што ўсім нам трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова.
Класныя кiраўнiкi 7 «A», 7 «В», 7 «М» класаў


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж