
4 лютага — на дварэ ,»лютуе» стыхія: снег змяняецца сонейкам,завіруха замятае сцежкі, а вучні 8-ых класаў не спужаліся і прынялі ўдзел у інтэрактыўнай мазаіцы «Зямля пад белымі крыламі «.
Дзве каманды- ,»Песняры» і ,»Сябры»- правялі інтэлектуальнае спаборніцтва. У падлеткаў была магчымасць праявіць сябе ў веданні гістарычных мясцін і помнікаў баявой славы. Яны выдатна паказалі сябе ў веданні галоўных гістарычных падзей і дзяржаўных святаў. Добраахвотнікі праявілі свае фізічныя здольнасці ў конкурсе «Хто хутчэй?» Вучням прыйшлося «паламаць галаву» на ўзнаўленне беларускіх знакамітых асоб. Ну, і як жа абысціся без песні?! Вельмі парадавала,што сёння на мерапрыемстве сабраліся сапраўдныя меламаны і знаўцы беларускіх песень.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі невялікія падарункі для матуль,паколькі набліжаецца свята жанчын.
Агульнае фота,салодкі пачастунак, добрае прадказанне на дзень і цудоўны настрой-вось вынік нашай цудоўнай мазаікі!
Класныя кіраўнікі 8-ых класаў








