Главная » Навiны » ЗНАЁМСТВА З КУПАЛАЎСКІМ ТЭАТРАМ. ЛЕГЕНДАРНАЯ «ПАЎЛІНКА»

ЗНАЁМСТВА З КУПАЛАЎСКІМ ТЭАТРАМ. ЛЕГЕНДАРНАЯ «ПАЎЛІНКА»

Мара навучэнцаў 7 «Б» класа пазнаеміцца з багатым рэпертуарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы здзейснілася! Мы атрымалі сапраўднае задавальненне ад спектакля «Паўлінка», які заўсёды стаіць асобна. Гэты найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку Купалаўскай сцэны. Мы зразумелі, у чым сакрэт такога ўнікальнага поспеху. Дзівоснае спалучэнне яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы і выдатнага майстэрства выканаўцаў робіць спектакль унікальным! Яшчэ задоўга да наведвання тэатра мы даведаліся, што эа час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Мы атрымалі асалоду ад п’есы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, шчодра аздобленай нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Мы абавязкова наведаем гэты цудоўны ўтульны тэатр яшчэ раз.

Навучэнцы 7 «Б» класа і іх класны кіраўнік Сухарава М.С.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж