Главная » Навiны » “Усё пачынаецца з дзяцінства”

“Усё пачынаецца з дзяцінства”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 6 мая шосты школьны дзень у нашай гімназіі.

Напярэдадні Дня Перамогі гімназісты сталі ўдзельнікамі святочных спартыўных турніраў: навучэнцы 6-х класаў паспаборнічалі ў міні-футболе, навучэнцы 7-8-х класаў – у валейболе, навучэнцы 9-10-х класаў – у баскетболе. Для навучэнцаў пачатковых класаў была арганізавана спартландыя “Рухайся больш – пражывеш даўжэй”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, падрыхтоўчыя заняткі для будучых першакласнікаў; заняткі гурткоў “Чайна клаб”, “Чароўная майстэрня”, “Разумнікі і разумніцы”, “Робататэхніка”, “Матор”, “Ваенная гісторыя Беларусі”, “Патрыёт” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Вайна на старонках кніг”, “Што рабіць, калі…”. У бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі “Генацыд беларускага народа”, а таксама пазнавальнае мерапрыемства для навучэнцаў 1-х класаў “Што часіна – то навіна”, прымеркаванае да Дня друку (05.05).

У гімназічную суботу навучэнцы 1А класа сталі ўдзельнікамі круглага стала “Дзякуй дзядулю за Перамогу”, навучэнцы 1В класа — віктарыны “Бяспечныя канікулы”, навучэнцы 1Г класа – віртуальнага падарожжа па зямлі Брэстчыны; навучэнцы 5-х класаў – гульні-квэста, арганізаванай клубам “X-Stream”, “Traveling Around the World”, патрыятычнай віктарыны “Шляхамі Перамогі” (5А, 5Б) і экскурсіі ў мемарыяльны комплекс “Літавец” (5В, 5Г, 5М); навучэнцы 8-х класаў — гадзіны зносін “Сацыяльныя нормы і асацыяльныя паводзіны” і круглага стола “Як перамагчы няўпэўненасць у сабе”; навучэнцы 10-х класаў – традыцыйнага раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!”.

Не асталіся ў баку і нашы акцябраты і піянеры. У суботні дзень яны сустрэліся ў гімназіі для падрыхтоўкі да абласнога этапу рэспубліканскіх спартыўна-патрыятычных гульняў «Зарнічка» і «Зарніца».

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце, на гімназічнай старонцы ў Інстаграм і ў тэлеграм-канале.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж