
15 мая 2023 года навучэнцы 9 класаў гімназіі прынялі ўдзел ва ўроку па фінансавай бяспецы для вучняў IX-XI класаў, які ў анлайн фармаце правялі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Тэма ўрока — «Фінансавая бяспека асобы ў сетцы Інтэрнэт».
Такія ўрокі праводзяцца ў мэтах фінансавай адукацыі моладзі, развіцця навыкаў прыняцця пісьменных рашэнняў, мінімізацыі рызык і павышэння фінансавай бяспекі насельніцтва.
На фоне цыфравізацыі ўсіх сфер нашага жыцця моладзь станавіцца актыўным карыстальнікам фінансавых паслуг у Інтэрнэце. Лічыцца, што кожны трэці падлетак выкарыстоўвае безнаяўны спосаб аплаты, а другі – здзяйсняе пакупкі з дапамогай смартфона.
Вельмі важна навучыцца не грэбаваць абаронай персанальных дадзеных пры здзяйсненні онлайн-плацяжоў, разумець важнасць набыцця базавых ведаў і навыкаў забеспячэння асабістай фінансавай бяспекі і яе ўзаемасувязі з фінансавай бяспекай дзяржавы.
Пасля ўдзелу ва ўроку навучэнцы выказалі сваё меркаванне і падзяліліся ўласным вопытам у галіне фінансавай бяспекі.
Янсон Л. З., Паршын П. Д.









